Friday, May 6, 2011

Беларусь. Менск... Віталь Рымашэўскі / Belarus. Minsk... Vital Rymasheuski

Чарнобыльскі шлях-2011 / Chernobyl Path-2011










































1975 года нараджэння. Беларус. Жыхар Менска. Адукацыя вышэйшая, інжынер-будаўнік. Жанаты, мае дачку. Жыве ў Менску. Адукацыя вышэйшая, інжынер-будаўнік. У 1997 годзе паспяхова скончыў Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Універсітэт (былы БДПА). Пасля навучання працаваў па спецыяльнасці, пачынаючы ад шэраговага супрацоўніка да і сканчаючы начальнікам тэхнічнага аддзела. Затым пачаў займацца прыватным бізнесам. Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 года. З 1996 года – член Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб’яднання маладых палітыкаў”. У 2002-2004 гадах — член Прэзідыўма Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацыяў “Рада”. Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі. У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце “Саюз грамадскага кіравання”, вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ. Праваслаўны хрысціянін. Адзін з кіраўнікоў кампаніі “У абарону свабоды сумлення і веравызнання у Беларусі”, у межах якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў у абарону хрысціянаў. У партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Віталь Рымашэўскі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага адзела, курыруе працу моладзевай арганізацыі Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты, з’яўляецца кіраўніком Менскай арганізацыі БХД. На з’ездзе БХД 31 кастрычніка 2009 года Віталь Рымашэўскі вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 года. 
Vital Rymasheuski candidate for presidency of Belarus from Belarusian Christian Democrats during presidential elections in the Republic of Belarus 2010.



No comments:

Post a Comment