Saturday, April 30, 2011
Friday, April 29, 2011
Беларусь. Менск... BMW / Belarus. Minsk... BMW
Wednesday, April 20, 2011
Беларусь. Менск... Генадзь Бураўкін / Belarus. Minsk... Gennady Buravkin
У першым сваім артыкуле "Беларусь. Менск" я жадаю распавесці пра выдатнага беларускага дзеяча Генадзя Бураўкіна. Нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна, цяпер Тродавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага ільнозавода. Бацька яго, Мікалай Сцяпанавіч, у гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, пазней перайшоў лінію фронта, ваяваў у дзеючай арміі. Вучыўся будучы паэт у Расонскай школе да восьмага класа, а потым у Полацку, куды пераехалі бацькі. Дзяцінства супала з пачаткам вайны. У сваіх успамінах Генадзь Бураўкін узгадвае: ”Зімой 1943-га года прыйшлі ў вёску карнікі. Пад вечар нас сагналі ў лазню на ўскрайку вёскі. Было цёмна і цесна. Для малых адвялі палок, мы сагрэліся на ім і пачалі валтузню, а маці нашы плакалі і чамусьці пачалі абдымацца. Я тады не ведаў, што дзверы лазні забіты цвікамі, што лазня абкладзена саломай і паліцаі пайшлі шукаць бянзіну. Я тады многае не разумеў. Шчаслівы выпадак выратаваў людзей. Я не памятаю твару таго, хто вызваліў нас. Памятаю толькі, што гэта быў стары немец-салдат. Ён не ўмеў гаварыць па-рускі і ўсё махаў рукамі ў бок лесу. Мы ўсё ўцяклі і выратаваліся”. Сярэднюю школу Генадзь Бураўкін закончыў у 1954 годзе ў Полацку. Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе ў старэйшых класах і частку з іх надрукаваў у 1952-ім годзе ў полацкай абласной газеце. У 1959 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне журналістыкі філфака. Генадзь Бураўкін працаваў стыль-радактарам часопіса “Камуніст Беларусі”, старшым рэдактарам беларускага радыё, загадчыкам аддзела літаратуры, пазней намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Літаратура і Мастацтва”. У1968-1972 – карэспандэнт газеты “Праўда” па Беларусі. У 1972 – 1978 быў галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”, у 1978–1990 – узначальваў дзяржаўны камітэт БССР на тэлебачанні і радыёвяшчанні. У 1976 годзе прымаў удзел у рабоце трыццаць першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1990 – пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН, з 1994 па 1995 – намеснік міністра культуры і друку Беларусі. Укладальнік кнігі «Наш Быкаў» — першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.
Sunday, April 17, 2011
Sunday, April 10, 2011
Subscribe to:
Posts (Atom)